Сувальскі павет[1] (польск.: Powiat suwalski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Сувалкі (не ўваходзіць у склад павета). Займае плошчу 1307,31 км². Насельніцтва павета складае 36 628 чалавек (на 2018 год).