Сукарна
Сука́рна[9] (6 чэрвеня 1901, Сурабая, Інданезія — 21 чэрвеня 1970) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Інданезіі.
Біяграфія
Скончыў Тэхналагічны інстытут у горадзе Бандунг (1925). Удзельнік стварэння «Бандунгскага даследчага клуба» (1926), на базе якога ў 1927 годзе створана Нацыянальная партыя Інданезіі; яе першы старшыня. За антыкаланіяльную дзейнасць у 1929—1931 гадах зняволены ў турме, з 1933 па 1942 год у ссылцы. У 1945 годзе сфармуляваў 5 прынцыпаў (нацыяналізм, інтэрнацыяналізм, народаўладдзе, сацыяльная справядлівасць, вера ў адзінага Бога), якія сталі афіцыйнай ідэалогіяй Інданезіі. 17 жніўня 1945 года Сукарна абвясціў незалежнасць Рэспублікі Інданезія. Абраны яе прэзідэнтам, узначаліў барацьбу супраць нідэрландскіх каланізатараў (1945—1949). У 1957—1959 гадах па яго ініцыятыве ў краіне сфарміраваны лад т.зв. «накіроўвальнай дэмакратыі» на аснове канцэпцыі функцыянальных груп, члены якіх звязаны агульнай дзейнасцю, рэлігіяй, адукацыяй і г.д. Быў распушчаны парламент, новыя дэпутаты прызначаны асабіста Сукарнам, які сканцэнтраваў у сваіх руках заканадаўчую і выканаўчую ўладу. У 1963 года абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам краіны. Сукарна адзін з ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955 года і руху Недалучэння. Яго кірунак на пашырэнне сувязей з СССР і КНР абвастрыў адносіны з краінамі Захаду, найперш з-за канфлікту з Малайзіяй і выхаду Інданезіі з ААН (студзень 1965). Палітыка Сукарны прывяла да эканамічнага крызісу, які супаў з вострым канфліктам паміж камуністамі і арміяй. Пасля путчу 30.9.1965 адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай, у 1967 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных пасад.
Зноскі
- ↑ а б Hanna W. A. Sukarno // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sukarno // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ а б в Сукарно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://surabaya.kompas.com/read/2022/08/01/155514578/makam-bung-karno-lokasi-dan-sejarahnya?page=all
- ↑ https://www.kompasiana.com/komjenrg6756/6095b5d8d541df1e7d7d7b12/amelia-de-la-rama-artis-filipina-dan-misteri-cinta-soekarno-yang-ke-10?page=2
- ↑ Інданезійская Вікіпедыя — 2003.
- ↑ https://books.google.com.ar/books?id=e4kngeRds7kC&lpg=PA268&ots=gLmR9eejpP&dq=bandung%20study%20club&pg=PA268#v=onepage&q=bandung%20study%20club&f=false
- ↑ Goenarso Riwayat Perguruan Tinggi Teknik di Indonesia Periode 1920-1942 — Бандунг: 1995. — С. 37–38. — 55 с. — ISBN 978-979-8591-24-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Адзярыха В. У. Сука́рна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).