Сульпіцый Север
Сульпіцый Север | |
---|---|
лац.: Sulpicius Severus | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 360[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 420[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, агіёграф, пісьменнік, адвакат |
Мова твораў | лацінская мова |
Сульпіцый Север (лац.: Sulpicius Severus) — святы (дзень яго памяці — 29 студзеня), пісьменнік (агіёграф і храніст).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Аквітаніі. Вучыўся ў Бурдзігаліі (сучаснае Бардо). Спачатку быў адвакатам. Пасля смерці жонкі,
- у 392 г., кінуў занятак адваката, і пад уплывам біскупа Марціна Турскага і Паўліна з Нулі (Італія), абраў жыццё пустэльніка і пайшоў у манастыр зблізку Безьє (Францыя).
- У 409 г. прыйшоў у г. Марсель. Абвясціўшы сябе «пелагіянін», ён хутка раскаяўся ў гэтай ерасі і засудзіў сябе на вечнае маўчанне.
Працы
Склаў падрабязнае жыццё Марціна Турскага (да 397 г.). Марціну прысвечаны таксама «Пасланне», а асабліва — «Дыялогі» (каля 404 г.).
Абапіраючыся на творы Яўсевія Кесарыйскага і Ераніма, напісаў «Гісторыю» (лац.: Hіstorіa), ці «Святую хроніку» (лац.: Chronіca sacra), у 2-х кнігах, якія пачынаюць аповед па стварэнне свету, даказваюць яго да консульства Сціліхона, гэта значыць да 410 г.. «Хроніка» служыць важнай крыніцай з гісторыі ерасі арыянства ў Галіі. У Сярэднявеччы «Хроніка» служыла дапаможнікам для вывучэння гісторыі.
Напісаў таксама два дыялога, якія належаць да ліку найстаражытнейшых крыніцаў звестак пра манаскае жыццё на Захадзе. Яны карысталіся вялікай павагай ў Сярэднявеччы і мелі значны ўплыў на агіяграфію гэтага перыяду.
Сульпіцый пісаў на правільнай добрай латыні. За элегантнасць стылю яго параўноўвалі з Саллюстієм.
Пераклады
На рускую мову:
- Священная и церковная история христианского историка Сульпиция Севера. М., 1915. 138 стр. (рос.)
- Сульпиций Север. Сочинения. / Пер. А. И. Донченко. (Серия «Классики античности и средневековья»). М.: Росспэн. 1999. 320 стр. 2000 экз. (Включает «Хронику» и «Житие Мартина Турского») (рос.)
Спасылкі
- Латинські тексти (руск.)