Сцюарт Ален Руса
Сцюарт Руса | |
---|---|
Stuart Roosa | |
![]() | |
Краіна: |
![]() |
Воінскае званне: | палкоўнік[d] |
Экспедыцыі: | Апалон-14 |
Дата нараджэння: | 16 жніўня 1933[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 12 снежня 1994[1] (61 год) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Сцюарт Ален Ру́са (англ.: Stuart Allen Roosa; 16 жніўня 1933 — 12 снежня 1994) — астранаўт ЗША. Палкоўнік ВПС ЗША, з 1976 года ў адстаўцы[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дуранга, штат Каларада, вырас у Клермары, Аклахома. У 1962 годзе скончыў Каларадскі ўніверсітэт у Боўлдэры, у 1965 годзе — школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасмічных даследаванняў[2]. З 1966 года ў складзе групы астранаўтаў НАСА[2].
Сцюарт Руса быў у складзе экспедыцыі «Апалон-14», трэцяй высадцы людзей на Месяц. Ён удзельнічаў у якасці камандзіра арбітальнага модуля, гэта значыць ён не ступаў на паверхню Месяца. У космасе правёў 9 сутак[2]. У 1971 годзе быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі».
Зноскі
Літаратура
- Ларыёнаў У. С. Руса Сцюарт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).