Сцяг Прыморскага края
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Flag_of_Primorsky_Krai.svg/250px-Flag_of_Primorsky_Krai.svg.png)
Сцяг Прыморскага края з’яўляецца сімвалам Прыморскага края. Прыняты 22 лютага 1995 года.
Апісанне
Сцяг Прыморскага края ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое падзелена белай паласой і складаецца з двух трохвугольнікаў: верхняга, што размяшчаецца ля дрэўка, чырвонага колеру і ніжняга — блакітнага колеру. Белая паласа накіраваная па дыяганалі ўверх, што сімвалізуе рух наперад. У верхнім куту ля дрэўка залаты малюнак ідучага усурыйскага тыгра. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3. Колеры сцяга прынятыя такімі жа, як у сцяга Расійскай Федэрацыі, што сімвалізуе адзінства дзяржавы і края.
Гл. таксама
- Герб Прыморскага края
Спасылкі
- Закон Приморского края «О флаге Приморского края» Архівавана 13 сакавіка 2007.