Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 27 лютага 1976 |
Прапорцыя |
![]() |
Дзяржаўны сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі — прыняты 27 лютага 1976 года. Урад Марока лічыць Заходнюю Сахару часткай сваёй тэрыторыі.
Апісанне і сімволіка
Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі, які першапачаткова выкарыстоўваўся Фронтам Палісарыё, у адрозненне ад іншых сцягоў свету з'яўляецца перавернутым. Асноўнымі колерамі сцяга з'яўляюцца чорны, белы, зялёны, чырвоны. Сцяг складаецца з трох вертыкальных палос, у правай частцы размешчаны чырвоны роўнабаковы трохвугольнік, адзін з бакоў якога супадае з правым бокам сцяга. У цэнтральнай белай паласе знаходзіцца выява чырвонага месяца з зоркай. У сцягу выкарыстаны панарабскія колеры, сімвалізуючыя сувязь з ісламам.
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Чорны колер сімвалізуе смерць.
- Белы колер увасабляе сусвет.
- Зялёны колер сімвалізуе жыццё.[1]
Іншыя сцягі
Прыналежнасць Заходняй Сахары аспрэчваецца Марока, з гэтай прычыны на падкантрольных ёй тэрыторыях выкарыстоўваецца сцяг Марока.
Зноскі
- ↑ Western Sahara. Sahrawi Arab Democratic Republic (англ.)(недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 12 января 2009.