Сцяг Банайрэ
Сцяг спецыяльнага муніцыпалітэта Банайрэ | |
---|---|
Каралеўства Нідэрланды | |
Зацверджаны | 15 снежня 1981 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Уітні Сміт |
Сцяг Банайрэ — сцяг спецыяльнага муніцыпалітэта Каралеўства Нідэрландаў Востраў Банайрэ. Сцяг створаны на конкурснай аснове і быў зацверджаны 15 снежня 1981 года як сцяг астраўной тэрыторыі Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў востраў Банайрэ.
Сімволіка
Сіняя частка палатна азначае Карыбскае мора, жоўты трохвугольнік — сонца, жыццёвую сілу, развіццё і росквіт вострава, белая паласа — свабоду і мір.
Ружа вятроў, якая нагадвае компас, указвае, што яго жыхары здаўна маюць рэпутацыю самых майстэрскіх мараплаўцаў паўднёвай часткі Карыбскага мора і выдатна арыентуюцца ў марской прасторы. Яна таксама сімвалізуе адзінства мэт астраўлянінаў.
Зорка пазначае баявітасць і ўстойлівасць мясцовых жыхароў, а яе чырвоны колер — сімвал крыві, разлітай у барацьбе за выжыванне, і рашучасці астраўлянінаў выдужаць у суровай барацьбе з прыродай. Шэсць канцоў зоркі нагадваюць пра шэсць вёсак — першых паселішчах на востраве.
Літаратура
- Знамиеровский А. Флаги мира: Иллюстрированный справочник. — БММ АО, 2002. — ISBN 5-88353-150-4.