Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 1 кастрычніка 1959 |
Адменены | 3 кастрычніка 1990 |
Прапорцыя |
3:5 ![]() |
Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — гарызантальна выцягнутае (3:5) прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох палос роўнай шырыні: чорнай наверсе, чырвонай у сярэдзіне і залатой унізе, з гербам ГДР у цэнтры. З моманту ўтварэння ГДР у 1949 годзе да 1959 года, сцяг ГДР выглядаў гэтак жа, як і сцяг ФРГ. Герб быў распрацаваны ў 1955 годзе і дададзены да сцяга ГДР толькі ў 1959 годзе. У такім выглядзе сцяг выкарыстоўваўся як нацыянальны сцяг ГДР да 1990 года.
На гербе намаляваны молат, які сімвалізуе рабочы клас, цыркуль, які сімвалізуе працоўную інтэлігенцыю, і вянок з каласоў пшаніцы, які сімвалізуе сялянства.
Дэманстрацыя гэтага сцяга супярэчыла канстытуцыі ў ФРГ і ў Заходнім Берліне, аднак у 1969 годзе ўрад ФРГ змяніў гэту палітыку.
З чэрвеня па кастрычнік 1990 года, калі адбылося аб’яднанне Германіі, у якасці нацыянальнага сцяга ГДР выкарыстоўваўся сучасны сцяг Германіі.
У наш час сцяг ГДР выкарыстоўваюць заўзятары некаторых футбольных клубаў з усходняй Германіі, дэманструючы яго падчас матчаў на стадыёнах. У сувязі з тым, што заходнегерманскія заўзятары нярэдка вельмі адмоўна рэагуюць на гэту практыку, на некаторых стадыёнах дэманстрацыя сцяга ГДР забаронена.
Ваенна-марскія сцягі
-
Сцяг караблёў памежных войскаў
-
Сцяг караблёў берагавой аховы
-
Сцяг дапаможных караблёў ВМС
-
Сцяг міністра абароны
-
Сцяг намесніка міністра абароны
-
Сцяг камандуючага ВМС
-
Сцяг адмірала
-
Сцяг віцэ-адмірала
-
Сцяг контр-адмірала
Іншыя сцягі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Bundesarchiv_Bild_183-25668-0002%2C_Jahna%2C_Getreideernte_mit_M%C3%A4hdrescher.jpg/220px-Bundesarchiv_Bild_183-25668-0002%2C_Jahna%2C_Getreideernte_mit_M%C3%A4hdrescher.jpg)
год
-
Паштовы сцяг
-
Штандар Прэзідэнта ГДР
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі