Сцяпан Паўлавіч Супрун
Сцяпан Паўлавіч Супрун | |
---|---|
укр.: Степан Павлович Супрун | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня (2 жніўня) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1941[2] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя і Raboče-Krest'janskij Krasnyj vozdušnyj flot[d] |
Званне | падпалкоўнік |
Камандаваў | Q19907273? |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Сцяпан Паўлавіч Супру́н[3] (2 жніўня 1907 — 4 ліпеня 1941) — савецкі лётчык-выпрабавальнік, ваенны лётчык-знішчальнік. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Блізкі сябар Валерыя Чкалава і Аляксандра Пакрышкіна. Першы двойчы Герой Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне (другі раз — пасмяротна).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Рычкы Сумскага павета Харкаўскай губерні (у сучасным Білапільскім раёне Сумскай вобласці Украіны). У 1910—1913 гадах жыў у ЗША, з 1913 года ў Канадзе[4]. У 1924 годзк скончыў 8 класаў школы ў горадзе Вініпег[4]. У 1924 годзе пераехаў разам з сям’ёй у СССР. Жыў у сяле Вострава (Алтайскі край), Алма-Аце[4]. З 1925 года быў вучням у карэтнай майстэрні ў горадзе Белаполле, у 1925—1928 гадах працаваў у майстэрнях у горадзе Сумы, у 1928—1929 гадах — фрэзероўшчыкам на Сумскім машынабудаўнічым заводзе[4]. З 1929 года на службе ў Чырвонай Арміі. У сакавіку 1930 года скончыў школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў, у 1931 годзе — школу пілотаў Беларускай ваеннай акругі ў Смаленску[4]. Служыў лётчыкам, камандзірам 91-й знішчальнай эскадрыллі ў Беларускай ваеннай акрузе[4]. З ліпеня 1933 года С. П. Супрун лётчык-выпрабавальнік Навукова-даследчага інстытута ВПС РСЧА[4]. Праводзіў выпрабаванні самалётаў І-16, І-180, Як-1, І-21, ЛаГГ-1, ЛаГГ-3, 2PA-L. У 1934—1939 гадах прымаў удзел у паветраных парадах на Краснай плошчы ў Маскве і на Тушынскім аэрадроме. У 1937 годзе абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
У 1939—1940 гадах С. П. Супрун прымаў удзел у япона-кітайскай вайне (у якасці камандзіра добраахвотнікаў лётчыкаў-знішчальнікаў[3]) і ў савецка-фінляндскай вайне. У 1940 годзе быў адазваны ў Маскву і ў складзе камісіі па закупцы авіяцыйнай тэхнікі выязджаў у Германію, выконваў аблёт купленых самалётаў. Пасля вяртання з Германіі вярнуўся на працу ў Навукова-даследчы інстытут ВПС РСЧА[4].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. П. Супрун на Заходнім фронце. Камандаваў сфарміраваным з лётчыкаў-выпрабавальнікаў знішчальным авіяцыйным палком асобага прызначэння. У першым баі збіў 2 самалёты праціўніка. 4 ліпеня 1941 года, выконваючы чацвёрты за дзень баявы вылет на самалёце МіГ-3, лётчык уступіў у бой з шасцю нямецкімі знішчальнікамі Messerschmitt Bf.109. Самалёт С. Супруна быў падбіты і выканаў вымушаную пасадку на ўзлеску каля вёскі Манастыршчына (сучасная вёска Палявая ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля пасадкі самалёт Супруна ўзарваўся і лётчык загінуў[4]. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік[3]. Быў пахаваны на месцы гібелі, а ў ліпені 1960 года перапахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[4].
Зноскі
- ↑ Супрун Степан Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Супрун Степан Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Сцяпан Паўлавіч Супрун на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Супру́н Сцяпан Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 275—276. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Сцяпан Паўлавіч Супрун на сайце «Героі краіны»
- Супрун Степан Павлович (руск.) // Праект «Память народа»