Сяргей Мошнікаў
Нарадзіўся |
7 студзеня 1988[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Эстонія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Левадыя U21 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Мошнікаў (эст.: Sergei Mošnikov; нар. 7 студзеня 1988, Пярну) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Левадыя U21» з Таліна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у клубе «Пярну», пазней далучыўся да іншага клуба з роднага горада — «Вапруса». У 2005—2006 гадах гуляў за юнацкую каманду нідэрландскага «Херэнвена». Улетку 2006 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком «Флоры». У складзе сталічнага клуба двойчы здабыў тытул чэмпіёна Эстоніі, тройчы выйграў кубак краіны.
У снежні 2011 года далучыўся да клуба другога польскага дывізіёна «Погань». Па выніках сезона 2011/12 «Погань» атрымала месца ў Экстраклясе, але эстонскі паўабаронца не згуляў ніводнага матча. У пачатку 2013 года, згуляўшы за «Погань» толькі ў двух матчах, перайшоў у «Гурнік», аднак у канцы таго ж года пакінуў клуб.
У лютым 2014 года далучыўся да казахстанскага «Кайсара». У верасні таго ж года вярнуўся ў «Флору», падпісаўшы кантракт да канца сезона. У лютым 2015 года зноў накіраваўся ў Казахстан, стаўшы іграком «Табола», аднак ужо ўлетку з-за траўмы пакінуў каманду. У лютым 2016 года прыняў прапанову стаць іграком талінскага «Інфанета», якому дапамог у сезоне 2016 выйграць свой першы тытул чэмпіёна Эстоніі.
У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе мінчан, але ў чэрвені перастаў з’яўляцца на полі. У ліпепі 2017 года кантракт з «Мінскам» па пагадненні бакоў быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком фінскага клуба «ПС Кемі». Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.
У сакавіку 2018 года стаў іграком «Гурнік» з Лэнчны, які выступаў у Першай лізе Польшчы. Пасля вылету «Гурніка» ў Другую лігу ў ліпені 2018 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр».
У лютым 2019 года далучыўся да літоўскага клуба «Паланга». Стаў адным з лідараў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года стаў іграком клуба «Пайдэ», а ў пачатку 2024 года перайшоў у «Левадыю U21».
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Эстоніі розных узростаў. 19 чэрвеня 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы матча Балтыйскага Кубка супраць Латвіі.
Дасягненні
- Чэмпіён Эстоніі (3): 2010, 2011, 2016
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2007, 2008, 2020
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (2): 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2008, 2009, 2011, 2022
- Уладальнік Суперкубка Эстоніі (3): 2009, 2011, 2023
Крыніцы
- ↑ Sergei Mosnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ "Минск" подписал Сергея Мошникова (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Сергей Мошников покинул "Минск" (руск.). football.by (5 ліпеня 2017). Праверана 7 мая 2024.