Сяргей Міхайлавіч Масляк

Сяргей Міхайлавіч Масляк
міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[d]
з 22 красавіка 2024
Папярэднік Андрэй Паўлавіч Худык

Нараджэнне 8 верасня 1980(1980-09-08) (44 гады)
Адукацыя

Сяргей Міхайлавіч Масляк (нар. 8 верасня 1980, Мінск, БССР) — беларускі палітык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі (з 2024 года).

Біяграфія

У 2002 скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2006 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Інстытут турызму) і ў 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1][2].

У перыяд з 2002 па 2003 год працаваў памочнікам ляснічага Валмянскага лясніцтва Смалявіцкага раёна дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас»[1] [2] .

У 2003—2005 гады працаваў інжынерам першай катэгорыі аддзела пошукаў і праектавання лесагаспадарчых аб’ектаў праектна-пошукавага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛГІПРАЛЕС».

У 2005—2006 гады працаваў вядучым спецыялістам аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.

У 2006—2012 гады працаваў намеснікам дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна горада Мінска».

У 2012—2013 гады займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Першамайскага раёна горада Мінска».

У 2013—2015 гады працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.

У 2015—2019 гады быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У 2019—2024 гады займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.

22 красавіка 2024 года прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[1][2].

Крыніцы

Спасылкі