Сіксікава

Сіксікава
Siksikáwa
Фота першай паловы XX ст.
Агульная колькасць 7320
Рэгіёны пражывання Канада
Мова блэкфут
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы пеганы, каінава

Сіксіка́ва, або сіксіка́ (саманазва: Siksikáwa, літаральна "чарнаногія") — алганкінскі народ, паўночнае адгалінаванне канфедэрацыі чарнаногіх. Жывуць пераважна ў правінцыі Альберта (Канада). Агульная колькасць (2016 г.) — 7 320 чал.

Сіксікава — карэнныя насельнікі канадскіх прэрый. У XVIII ст. асвоілі конегадоўлю і коннае паляванне на бізонаў. Іх агульная колькасць магла складаць каля 18 000 чалавек. Назва сіксікава дала супольную назву канфедэрацыі чарнаногіх. Паводле паданняў, канфедэрацыя была складзена вялікім духам Н'апі на тэрыторыі Мантаны. Традыцыйныя ворагі — кры і сіў. У першай палове XIX ст. моцна пацярпелі ад эпідэмій, завезеных белымі гандлярамі і перасяленцамі.

У 1877 г. падпісалі мірнае пагадненне з уладамі Канады. Ім былі вылучаны землі для рэзервацыі. У 1910 г. яны продалі частку адведзеных для іх тэрыторый, а грошы перадалі ў давернае кіраванне для атрымання часткі прыбыткаў. Падобная сістэма заробкаў цягнулася некалькі дзесяцігоддзяў, хаця з 1930 г. правадыры сіксікава выступалі за павелічэнне эканамічнай незалежнасці. У 2010 г. урад Канады выплаціў 5 3400 000 долараў у якасці кампенсацыі за ўгоду 1910 г.

У нашы дні сіксікава прызнаюцца першасным народам Канады, захоўваюць племянную аўтаномію. Асноўныя сучасныя заняткі — земляробства, жывёлагадоўля, праца на шахтах.

Спасылкі