Сімонэ Перота
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 верасня 1977[1][2][…] (47 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Сімоне Перота (італ.: Simone Perrotta; нар. 17 верасня 1977, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Англія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Клубная кар’ера
Сімоне Перота нарадзіўся ў Англіі і жыў там да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.
Перота — выхаванец футбольнай школы «Реджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Серыі B у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным іграком асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювентус», аднак у склад яго Сімонэ не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур'ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніа Контэ, Зінедзіна Зідана і Дзідзье Дэшама — за «Ювентус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сезоны стаў лідарам каманды. У пачатку сезону 2001—2002 Перота папоўніў шэрагі «К'ева» з Вероны. Да здзіўлення шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сезону была на першым месцы ў Серыі A. Перота стаў лідарам і гэтай каманды.
У 2004 годзе Перота перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймоцных сярэдніх ліній у чэмпіянаце: Пісара — Перота — Тоці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Перота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Выступаў за рымскі клуб да лета 2013 года, 29 чэрвеня 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
Перота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 года). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Еўра 2004, дзе забіў гол Балгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі Перота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.
Крыніцы
- ↑ Simone Perrotta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SIMONE PERROTTA // Argentine Soccer Database