Табу

Табу́[1] — забарона, прынятая ў грамадстве (пад страхам пакарання), накладваецца на якія-небудзь дзеянні або словы членаў гэтай супольнасці. Табу часта з’яўляюцца падставай для прыняцця розных законаў, маральных прынцыпаў і г.д.

Табу ўпершыню ў 1771 годзе апісаў Джэймс Кук к абарыгенаў астравоў Тонга (Палінезія)[1]. У іх табуіраваным было ўсё, адносілася да багоў і духаў, належала жрацам і правадырам, таксама многія жывёлы, людзі, выказванні, учынкі.

У лінгвістыцы табу — слова і забарона ўжыванне пэўных слоў, абумоўленая сацыяльна-палітычнымі, культурнымі, рэлігійнымі, этычным або эмацыянальнымі фактарамі.

Табу беларусаў

На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых[2]. У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Не тут кажучы», «Не раўнуючы»[3]. Яшчэ цікавае табу на дзеянні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесці чорт[4].

  • Нельга кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, трэба класці на дах.
  • Нельга спаць перад захадам сонца: захварэеш ліхаманкай
  • Нельга класці нож лязом дагары: будзе непрыемнасць (захавалася да сённяшняга часу)
  • Нельга ісці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага.

Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староннім людзям (каб не сурочылі). Да сённяшняга дня захавалася табу на бусла.

Зноскі

Літаратура

  • Табу́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Богданович А. Е. Пережитки древняго миросозерцания у белоруссов (руск.). — Гродна, 1895.
  • Чалавек і грамадства. — Энцыклапедычны даведнік, Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1998. — С. 199.
  • Табу́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 456. — 663 с.
  • Табу́ / Крюков М. В. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 162. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Лялипов Д., Токарев С. Табу́ // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 5. Специальные системы — Яшты / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 177. — 740 с. с ил., 1 л. порт. — 60 500 экз. (руск.)
  • Ионин Л. Г. Табу // Новая философская энциклопедия: В 4 т. / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — ISBN 978-2-244-01115-9. — Т. 3. — 2010. — С. 5. — 692, [2] с. — ISBN 978-2-244-01118-0.