Талака (звычай)
Талака́[1][2] — у беларусаў, рускіх і іншых славянскіх народаў даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах. У пераносным сэнсе — група[2]. Ад слова «талака» паходзіць назва горада Талачын[крыніца?].
Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для выканання тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, сабраць ураджай, вывезці лес і ін.). Найперш дапамагалі пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Звычайна талака заканчвалася застоллем і спяваннем талочных песень. З талакой звязаны і традыцыйны народны танец «Талакуха» («Талака»)[3].
У час дзеяння прыгоннага права паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі (згоны[1]) для выканання тэрміновых работ звыш абавязковых павіннасцей.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ТСБМ 1983.
- ↑ Этнаграфія Беларусі 1989.
Літаратура
- Талака́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талака́ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 494—495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Талака́, Талаку́ха // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 491. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Талака́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 465. — 663 с.
- Толока // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2003−2013. —. (укр.)
- Толока́ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 292. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талака (звычай)
- Сумцов Н. Ф. Толока, гуртовая работа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.