Талсі Габард

Талсі Габард
англ.: Tulsi Gabbard
Дата нараджэння 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне Гаўдзі-вайшнавізм[d][3] і індуізм
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, ваенны
Бацька Mike Gabbard[d]
Маці Carol Porter Gabbard[d]
Муж Abraham Williams[d][8]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Удзельнік
tulsigabbard.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Талсі Габард (англ.: Tulsi Gabbard; нар. 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1], Leloaloa[d], Амерыканскае Самоа) — амерыканскі палітык.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1981 годзе на Амерыканскім Самоа.

У 2002 годзе стала самай маладой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў штата Гаваі[9].

У 2003 годзе яна добраахвотна далучылася да Нацыянальнай гвардыі Гаваяў, а ў наступным годзе адправілася добраахвотніцай у Ірак, дзе служыла ў медыцынскім падраздзяленні.

Дэпутатка Кангрэсу ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 2013 года. У ходзе цырымоніі прынясення дэпутацкай прысягі яна прысягала на «Бхагавад-гіце», паколькі належыць да індуісцкага веравызнання. У лістападзе 2016 года сустракалася з абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам, каб абмеркаваць пытанні барацьбы з тэрарызмам і сітуацыю ў Сірыі.

У 2020 годзе Тулсі Габард перайшла ў рэзерв арміі ЗША і атрымала званне падпалкоўніка, працягваючы сваю палітычную дзейнасць.

Да 2022 года яна была ў Дэмакратычнай партыі і пры гэтым працавала палітычнай аглядальніцай на канале Fox News.

У лістападзе 2024 года абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Тулсі Габард на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША[10].

Крыніцы