Тантыя Топі
Тантыя Топі | |
---|---|
маратхі: तांत्या टोपे | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1814 ці 1819 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1859[1] |
Месца смерці | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Та́нтыя То́пі[2] (маратхі: तांत्या टोपे, сапраўднае імя Рамчандра Пандуранг[2]; каля 1814 — 18 красавіка 1859) — адзін з кіраўнікоў Індыйскга народнага паўстання 1857—1859 гадоў (Паўстанне сіпаяў). Па паходжанні маратхскі брахман.
Паплечнік і военачальнік Нана Сахіба — князя, правы якога як вярхоўнага правіцеля маратхаў англічане не прызналі. Удзельнік захопу і абароны Канпура ў чэрвені—ліпені 1857 года. Пасля падзення Канпура ў ліпені 1857 года Тантыя Топі разам з Лакшмі-Баі і іншымі разгарнуў партызанскую вайну супраць англічан, узначаліў партызанкі атрад у Гваліёры. Восенню 1858 года спрабаваў прарвацца ў Дэкан і ўзняць маратхаў на паўстанне, але быў вымушаны адступіць. У красавіку 1859 года ў выніку здрады Тантыя Топі быў выдадзены брытанскім уладам. Па прыгавору англійскага суда быў пакараны смерцю праз павешанне.
Зноскі
- ↑ Tantia Tope // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
- Та́нтыя То́пі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́нтиа То́пи // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 270. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)