Тарос (імя)

Тарос
Thoros
арм.: Թորոս
Транслітарацыя Թորոս
Алфавіт лацінскае пісьмо і Армянскі алфавіт
Soundex T620
Кёльнская фанетыка 278
Caverphone TRS111

Тарос (арм.: Թորոս) — армянскае мужчынскае імя, варыянт грэчаскага імя Тарас, якое азначае ў перакладзе «Напор» або «Энергія»[1]. Апроч гэта імя з’яўляецца ўтваральным словам у прозвішчы Тарасян

Вядомыя носьбіты:

Кіраўнікі

  • Тарос Эдэскі (?-1098) — армянскі князь і кіраўнік Эдэскага княства
  • Тарос I (? — † 1129/1130) — кіраўнік Кілікійскай Арменіі
  • Тарос II (? — † 1169) — армянскі князь з дынастыі Рубенідаў, шосты па ліку кіраўнік Кілікійскага армянскага царства
  • Тарос (1244 — † 1266) — прынц Кілікійскага армянскага царства. Паходзіў з царскага роду Хетумідаў (Хетумян)
  • Тарос III (1270 — † 1298) — кароль Кілікійскага армянскага царства. Паходзіў з дынастыі Хетумідаў (Хетумян)

Мастакі

  • Тарос Раслін (1210 — † 1260) — армянскі мастак-мініяцюрыст XIII стагоддзя;
  • Тарос Таранаці — армянскі мініяцюрыст XIV стагоддзя;

Іншыя

  • Тарос Тараманян (1864 — † 1934) — армянскі архітэктар і археолаг, які жыў у XIX—XX стагоддзях.

Зноскі

  1. Армянские имена. Словарь значений. / Тарос