Татарскі праліў

Татарскі праліў
Характарыстыкі
Шырыняда 324 км
Даўжыня663 км
Размяшчэнне
52°11′00″ пн. ш. 141°37′00″ у. д.HGЯO
РаздзяляеЕўразія і востраў Сахалін 
Краіна
Татарскі праліў (Хабараўскі край)
Татарскі праліў
Татарскі праліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тата́рскі пралі́ў[1] (руск.: Татарский пролив) — праліў паміж мацерыком Еўразія і востравам Сахалін, злучае Японскае і Ахоцкае мора праз праліў Невяльскога, Амурскі ліман і Сахалінскі заліў.

Геаграфія

Даўжыня 663 км, шырыня ў паўднёвай частцы да 324 км, у паўночнай частцы да 40 км, у самым вузкім месцы (праліў Невяльскога) — 7,3 км, найменшая глыбіня на фарватары — 8 м.

Татарскі праліў з’яўляецца найбольш халоднай часткай акваторыі Японскага мора. У зімовы перыяд тут фармуецца і лакалізуецца больш за 90 % усяго лёду, які назіраецца ў Японскім моры. Па шматгадовых дадзеных працягласць перыяду з лёдам у Татарскім праліве ў сілу яго вялікай мерыдыянальнай працягласці, ад 40—80 дзён у паўднёвай частцы праліва да 140—170 дзён у паўночнай яго частцы. Таўшчыня лёду можа дасягаць 1,5 м.

Праз Татарскі праліў праходзяць марскія шляхі з Ахоцкага мора ў Японскае мора ў вусце Амура і паміж кантынентам і востравам Сахалін. Парты ў праліве: Ваніна, Аляксандраўск-Сахалінскі, Невельск, Холмск, Савецкая Гавань, Светлая, Шахцёрск.

Крыніцы

Літаратура

  • Тата́рскі пралі́ў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тата́рский проли́в // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 630. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Тата́рский проли́в // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 295. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тата́рский проли́в // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 433. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
  • Тата́рский проли́в // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 472. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.