Тлушчавая тканка

Жоўтая тлушчавая тканка ў парафіне

Тлу́шчавая тка́нка[1] — разнавіднасць злучальнай тканкі жывых арганізмаў, якая ўтвараецца з мезенхімы і складаецца з тлушчавых клетак — адыпацытаў. Амаль усю тлушчавую клетку, спецыфічная функцыя якой — назапашванне і абмен тлушчу, запаўняе тлушчавая кропля, акружаная абадком цытаплазмы з адсунутым на перыферыю клеткавым ядром. У пазваночных тлушчавая тканка размяшчаецца галоўным чынам пад скурай (падскурна-тлушчавая абалоніна) і ў сальніку, паміж органамі, утвараючы мяккія пругкія пракладкі. У большасці выпадкаў — гэта круглявае, жоўтае жэлепадобнае цела.

Асноўнае фізіялагічнае значэнне тлушчавай тканкі: яна засцерагае арганізм ад страты цяпла і нясе функцыю энергетычнага дэпо (пры галаданні колькасць тлушчу ў клетках памяншаецца, пры ўзмоцненым харчаванні — павялічваецца). У водных млекакормячых, якія жывуць у халодных водах Арктыкі і Антарктыкі, пласт падскурнай тлушчавай абалонкі дасягае значнай таўшчыні (у некаторых кітоў — да 50 см).

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура