Том Форд
Том Форд
англ.: Tom Ford | |
Дата нараджэння: | 17 жніўня 1983 (41 год) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2001—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 21 (27.08.2013–22.09.2013) |
Цяперашні рэйтынг: | 38 (29 жніўня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £400,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (3 разы: Гран-пры 2007, ЕТ PTC 2012/2013 – Этап 4, German Masters 2017) |
Колькасць соценных серый: | 157 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Пол Хантэр Класік 2016) |
Перамогі на турнірах | |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 2 |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2010, 2014) |
Том Форд (англ.: Tom Ford; нар. 17 жніўня 1983, Глен Парва, графства Лестэршыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца двух нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC і фіналіст рэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2016 года. Аўтар трох максімальных брэйкаў.
Стаў прафесіяналам у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў. У 2003 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а ў 2005 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку Мальты. У 2010 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, саступіўшы Марку Алену ў першым матчы (4:10), а таксама здабыў свой першы прафесійны тытул на турніры серыі PTC у Шэфілдзе. У сезоне 2011/2012 выйграў свой другі нізкарэйтынгавы тытул на этапе PTC у Шэфілдзе і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна трымаўся да сакавіка 2014 года, а ў наступным сезоне ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры серыі PTC. У сезоне 2013/2014 у трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 21-е месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Джаду Трампу (8:10). У канцы 2015 года ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2016 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Марку Сэлбі (2:4).
У агульнай колькасці займаў 21-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:1) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2016 | Пол Хантэр Класік | Марк Сэлбі | 2:4 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2010 | Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3 | Джэк Лісоўскі | 4:0 |
2 | Перамога | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11 | Мартын Гоўлд | 4:3 |
3 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Рыгі | Бары Хокінс | 1:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 8 жніўня 2010 | Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3, Шэфілд, Англія | Джэк Лісоўскі | 4:0 |
Перамога | 2 | 19 снежня 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11, Шэфілд, Англія | Мартын Гоўлд | 4:3 |
Параза | 1 | 2 жніўня 2015 | Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія | Бары Хокінс | 1:4 |
Параза | 2 | 28 жніўня 2016 | Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія | Марк Сэлбі | 2:4 |
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Тома Форда на CueTracker.net (англ.)