Томас Харт Бентан
Томас Харт Бентан | |
---|---|
англ.: Thomas Hart Benton | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1975[4][5][…] (85 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Maecenas Eason Benton[d] |
Жонка | Rita Piacenza Benton[d] |
Дзеці | Jessie Benton[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, мастак-манументаліст, cartoonist, літограф, графік, настаўнік, ілюстратар, мастак-гравёр, скульптар, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік |
Месца працы | |
Жанр | бытавы жанр[7] і social-artistic project[d][7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Regionalism[d][7] |
Уплыў | Жан-Поль Ларан[d] |
Уплыў на | Kenneth Riley[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Томас Харт Бентан (англ.: Thomas Hart Benton; 15 красавіка 1889, Неоша, Місуры — 19 студзеня 1975, Канзас-Сіці, Місуры) — амерыканскі мастак. Разам з Джонам Сцюартам Керы і Грантам Вудам — адзін з галоўных прадстаўнікоў амерыканскага рыджыяналізму і муралізму.
Жыццё і творчасць
Томас Бентан нарадзіўся ў заможнай сям’і дэпутата палаты прадстаўнікоў ЗША і адваката, дзед яго быў сенатарам ЗША (таксама Томас Харт Бентан). Дзяцінства прайшло як у Місуры, так і ў сталіцы краіны Вашынгтоне.
Насуперак планам бацькі, які спадзяваўся на палітычную кар’еру для сына, Бентан абраў жывапіс. Маці падтрымлівала яго фінансава і маральна, каб ён мог займацца мастацтвам. Юнаком ён супрацоўнічаў з мясцовай газетай Joplin American (Місуры), маляваў для яе карыкатуры і коміксы. У 1907 годзе Бентан паступіў у чыкагскі Інстытут мастацтваў, а ў 1909 годзе з’ехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Акадэміі Жуліяна. У Парыжы Бентан пазнаёміўся з некаторымі амерыканскімі і мексіканскімі мастакамі, сярод якіх былі Дыега Рывера і Стэнтан Макдональд-Райт, прадстаўнік сінхрамізму ў жывапісе. Пад уплывам Райта ў творах Бентана таксама адчуваюцца элементы сінхрамізму.
Пасля вучобы ў Еўропе, Бентан у 1912 годзе вярнуўся ў Нью-Ёрк. Падчас Першай сусветнай вайны ён служыў у ВМС ЗША і быў накіраваны ў Норфалк, штат Віргінія. Тут займаўся стварэннем асляпляльнага (ахоўнага) камуфляжу для амерыканскіх караблёў.
Пасля заканчэння вайны выкладаў у школе Ліга студэнтаў-мастакоў Нью-Йорка. Сярод яго вучняў у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў быў Джэксан Полак.
У 1922 годзе яго жонкай становіцца італьянская імігрантка Рыта П’ячэнцу, з якой ён пражыў амаль 53 гады.
У 1935 годзе Бентану было даручана стварыць серыю фрэсак для Капітолія штата Місуры ў Джэферсан-Сіці. Фрэскі пад назвай «Сацыяльная гісторыя Місуры» ўяўляюць сабой 13 панэляў са сцэнамі заснавання і гісторыі штата Місуры. Ён пасяліўся ў Канзас-сіці і заняў пасаду выкладчыка ў Мастацкім інстытуце.
Зноскі
- ↑ Thomas Hart Benton
- ↑ Thomas Hart Benton — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б RKDartists
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Thomas Hart Benton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в https://www.nga.gov/collection/artist-info.953.html