Тонус

То́нус[1] у фізіялогіі (ад грэч. τόνος — нацяжэнне, напружанне) — нармальны, нестамляльны стан пастаяннага ўзбуджэння нервовых цэнтраў і працяглае напружанне мышцаў.

Тонус з’яўляецца адной з праяў гамеастазу ў арганізме і адначасова адным з механізмаў яго падтрымання[2]; забяспечвае аптымальны функцыянальны стан органаў і тканак, падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы[1]. Вылучаюць тонус нервовых цэнтраў і мышачны тонус (тонус шкілетных і тонус гладкіх мышцаў[2]).

Тонус нервовых цэнтраў падтрымліваецца эферэнтнымі нервовымі імпульсамі, што паступаюць у цэнтральную нервовую сістэму ад перыферычных рэцэптараў, і ўздзеяннем хімічных раздражняльнікаў (гармонаў, медыятараў). Пасіўны мышачны тонус залежыць ад уласцівасцей мышцы. Актыўны мышачны тонус — ад ад колькасці мышачных валокнаў, якія скарачаюцца пад уздзеяннем нервовых імпульсаў ад рухальных нейронаў спіннога мозга.

Крыніцы

Літаратура

  • Ермакова С. С. То́нус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • То́нус / Зилов В. Г. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 77—78. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Косицкий Г. И., Монгуш М. И.; Лунев Д. К. (невр.). То́нус // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)