Традыцыйны бірманскі каляндар
Традыцыйны бірманскі каляндар — месяцава-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца. У кожным месяцы бірманскага календара праводзіцца вялікі фэстываль, які зазвычай паходзіць ад звычаяў Бірманскага будызму. Нягледзячы на яго рэлігійную і культурную значнасць, традыцыйны каляндар у значнай ступені выйшаў з ужытку, асабліва ў вялікіх гарадскіх тэрыторыях, і саступіў сваё месца Грэгарыянскаму календару. Шматлікія газеты праяагваюць выкарыстоўваць традыцыйныя назвы месяцаў, але гэта адбываецца выключна ў цэрыманіяльнай форме.
Бірманскі каляндар складаецца з дванаццаці месяцаў:
- Тагу (တန်ခူး)
- Касан (ကဆုန်)
- Наён (နယုန်)
- Уаса (ဝါဆို)
- Ваганг (ဝါခေါင်)
- Таўталін (တော်သလင်း)
- Тадынгют (သီတင်းကျွတ်)
- Тазаўнгмон (တန်ဆောင်မုန်း)
- Натдаў (နတ်တော်)
- Пяда (ပြာသို)
- Табоду (တပို့တွဲ)
- Табаўнг (တပေါင်း)
Звычайны год | Высакосны год | ||
---|---|---|---|
Тагу | 29 дзён | 29 дзён | |
Касан | 30 дзён | 30 дзён | |
Наён | 29 дзён | 30 дзён | |
Уаса | 30 дзён | першы Уаса | 30 дзён |
другі Уаса | 30 дзён | ||
Ваганг | 29 дзён | 29 дзён | |
Таўталін | 30 дзён | 30 дзён | |
Тадынгют | 29 дзён | 29 дзён | |
Тазаўнгмон | 30 дзён | 30 дзён | |
Натдаў | 29 дзён | 29 дзён | |
Пяда | 30 дзён | 30 дзён | |
Табоду | 29 дзён | 29 дзён | |
Табаўнг | 30 дзён | 30 дзён | |
12 месяцаў | 354 дні | 13 месяцаў | 385 дзён |