Трансгабонская чыгунка

Трансгабонская чыгунка — адзіная чыгунка Габона. Яе даўжыня — 669 км, аднакалейная, неэлектрыфікаваная, шырыня каляіны 1435 мм, ідзе ад порта Авенда (паўднёва-заходні прыгарад Лібрэвіля) да Франсвіля, перасякаючы раку Агавэ ў пяці месцах. На ёй размешчаны 23 станцыі.

Гісторыя

План па стварэнню чыгункі ў Габоне з’явіўся яшчэ ў 1885 годзе, аднак ён не быў ажыццёўлены. Першыя даследаванні мясцовасці для будучай чыгуначнай лініі былі праведзены ў 1968 годзе, выдзяленне сродкаў на будаўніцтва зацверджана ў 1973 годзе, а само будаўніцтва пачалося на наступны год.

Першы ўчастак чыгункі ад Авенда да Ндале адкрыўся ў 1978 годзе, наступныя ўчасткі будаваліся і пачыналі эксплуатавацца да снежня 1986 года. Кошт будаўніцтва чыгункі нашмат перавысіў рамкі запланаванага бюджэту і ледзь не прывяло краіну на мяжу банкруцтва. Апошні ўчастак дарогі да Франсвіля адкрыўся ў 1987 годзе.

Найбольш важныя інжынерныя збудаванні Трансгабонскай чыгункі — тунэль Джаквіль даўжынёй 278 метраў, віядук над балоцістай мясцовасцю каля ракі Абанга, мост у месцы зліцця рэк Агавэ і Івіндо.