Тры парасяты

Тры парасяты
англ.: The Three Little Pigs
Выданне
Жанр байка
Аўтар англійскі фальклор
Мова арыгінала кітайская мова
Дата напісання XIX стагоддзе[1]
Дата першай публікацыі XVII стагоддзе[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тры парасяты (англ.: Three Little Pigs) — папулярныя дзіцячая казка.

Сюжэт «Трох парасят» узыходзіць да англійскага фальклору, літаратурныя версіі вядомы з XIX ст. і ўваходзяць, у прыватнасці, у кнігу «Дзіцячыя вершыкі і гісторыі» («Nursery Rhymes and Nursery Tales»), выдадзеную ў Лондане ў 1843 годзе Джэймсам Холівелам-Філісам.

Сюжэт

У адрозненне ад бестурботных малодшых братоў, старэйшае парася (у рускай версіі Сяргея Міхалкова імёны парасят — Ніф-Ніф, Нуф-Нуф і Наф-Наф) зайздросна прадбачлівае. Яно не шкадуе сіл, будуе сабе каменны дом (тым часам як браты абмежаваліся саламянай і драўлянай хаткамі). Калі злы падступны Воўк, ахвочы да свежаніны, лёгка разбурае хаткі Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа, менавіта дом Наф-Нафа стаў надзейным месцам для ўсіх трох парасят.

Павучальная частка народнага апавядання — працавітасць і ўпартая, грунтоўная праца акупляюцца, а лянота і легкадумная бесклапотнасць ствараюць праблемы — захавана, але скажона. Парасятаў, якія жылі ў хатках з саломы і дрэва, Воўк не з’ядае, як у арыгінале, яны ратуюцца ў каменным доме трэцяга парася. Таксама і Воўк у літаратурным варыянце не гіне, а толькі апарыўся.

Пераклады

Аўтар рускай версіі «Трох парасят» — Сяргей Міхалкоў[3].

Папулярным стаў прыпеў пра ваўка з гэтай казкі:

Нам не страшны шэры воўк.
Шэры воўк, шэры воўк!
Дзе ты ходзіш, дурны воўк.
Стары воўк, страшны воўк?

Экранізацыі

  • «Тры парасяты» (ЗША, 1933 год)
  • «Бім, Бам, Бом і воўк» (лялечны тэлеспектакль, СССР, 1974)
  • «Трэцяе парася» (Байкі са склепа (тэлесерыял)) (сезон 7, выпуск 13-ы, 19 ліпеня 1996)
  • «Тры парасяты» (3D-мультфільм, Расія, 2002)[4][5]
  • «Раскажы мне казку» (пераасэнсаваная сучасная версія пра «Трох парасят», серыял, 2018)

Зноскі

Спасылкі