Тры арэшкі для Папялушкі
Тры арэшкі для Папялушкі — папулярная кінаказка вытворчасці Чэхаславакіі і ГДР 1973 года. Для сямейнага прагляду. Фільм здымаўся ў чэшскай мясцовасці Шумава, нямецкім замку Морыцбург («Рэзідэнцыя караля») і чэшскім замку Швіхаў («Дом мачахі»).
Сюжэт
У аснову фільма была пакладзена казка братоў Грым у апрацоўцы Бажэны Немцавай — «Тры сястры», якая адрозніваецца ад версіі Шарля Перо тым, што ў братоў Грым Папялушка набывае сваё шчасце не з удзелам феі-хроснай, а з дапамогай чароўнага арэшніку (у фільме — трох чароўных арэшкаў).
У ролях
- Лібушэ Шафранкава — Папялушка
- Павел Траўнічэк — Прынц
- Кароля Браўнбок — Мачаха
- Рольф Гопэ — Кароль
- Карын Леш — Каралева
- Дана Главачава — Дора
- Уладзімір Меншык — Вінчэк