Турчанка (рака)
Турчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,6 км на захад ад аграгарадка Слабодка |
• Каардынаты | 53°34′07″ пн. ш. 29°18′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Нясета |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Турчанка |
• Каардынаты | 53°29′48,50″ пн. ш. 29°11′58″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Клічаўскі раён |
— выток, — вусце |
Турча́нка — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нясета (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,6 км у напрамку на захад ад аграгарадка Слабодка. Упадае ў Нясету каля вёскі Турчанка. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Турчылаў, Аляксееўка, Дзмітраўка 1, Турэц.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 124.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г. (руск.)