Тыбецкі аўтаномны раён
Тыбецкі аўтаномны раён | |
---|---|
བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས་ Bod-rang-skyong-ljongs 西藏自治区, Xīzàng Zìzhìqū (Сіцзан Цзычжыцюй) | |
Краіна | Кітайская Народная Рэспубліка |
Статус | Аўтаномны раён |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Лхаса |
Дата ўтварэння | 1965 |
Старшыня савета | Джампа Пунцог |
Сакратар КПК | Ян Чуаньтан |
ВУП (2004) | 21,15 млрд юаняў (31-й) |
Насельніцтва (2004) | 2,74 млн |
Шчыльнасць | 2,2 чал./км² (31-е месца) |
Плошча |
1 228 400 км² (2-е месца) |
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-54 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыбецкі аўтаномны раён — аўтаномны раён на захадзе КНР.
У КНР часам завецца проста Сіцзан («Тыбет»), хоць гістарычна Тыбет займаў вялікую тэрыторыю. Сталіца і найбуйнейшы горад - Лхаса (Ласа). Насельніцтва 2.740.000 чалавек (31-е месца сярод правінцый; даныя 2004 г.).
Геаграфія
Тыбецкі аўтаномны раён (Сіцзан) займае плошчу 1228400 км² (2-е месца сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў КНР) і размешчаны на Тыбецкім нагор’і, у самым высакагорным рэгіёне Зямлі. На поўдні ТАР знаходзяцца схілы Гімалайскі горнай сістэмы, а на мяжы з Непалам — гара Джамалунгма.
Тыбецкі аўтаномны раён мяжуе з кітайскімі правінцыямі Юньнань, Цынхай, Сычуань, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам, Індыяй, Кашмірам, Непалам, Бутанам.
Транспарт
Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці. З 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Агульная даўжыня чыгунак у Тыбеце да 2021 года дасягнула 954 кіламетраў. Адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў перавысіў 5 млн чалавек па выніках 2020 года[1].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Тыбецкі аўтаномны раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 68. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыбецкі аўтаномны раён