Тыран (праліў)
Тыран (араб. تيران, іўр.: מצרי טיראן) — праліў, які злучае заліў Акаба з Чырвоным морам.
Названы па імя вострава Тыран, які ляжыць каля ўваходу ў заліў.
Праліў Тыран уяўляе сабой вузкі суднаходны праліў працягласцю каля 13 км паміж Сінайскім і Аравійскім паўвостравамі, які адлучае заліў Акаба ад асноўнай акваторыі Чырвонага мора.