Тэадор Лутс

Тэадор Лутс
Род дзейнасці кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, ваенны
Дата нараджэння 14 жніўня 1896(1896-08-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1980(1980-09-24)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Аксела Лутс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Лутс (эст.: Theodor Luts; 2 (14) жніўня 1896, Паламусэ — 24 верасня 1980, Сан-Паўлу) — эстонскі кінарэжысёр і кінааператар. Адзін з піянераў эстонскай кінематаграфіі. Яго патрыятычны фільм «Noored kotkad» (Маладыя арлы, 1927) лічыцца адным з асноўных для эстонскага кіно, а фільм «Päikese lapsed» (Дзеці Сонца, 1932), рэжысаваны Лутсам — першы эстонскі поўнаметражны гукавы фільм.

Біяграфія

Вучыўся на эканамічным факультэце Талінскай настаўніцкай семінарыі. Браў удзел у вызваленчай вайне. Скончыўшы вайсковае вучылішча, стаў афіцэрам артылерыі. Працаваў настаўнікам сучасных танцаў. У 1926—1927 гадах вучыўся кінематаграфіі ў Парыжы.

З 1927 па 1932 год зняў у Эстоніі 3 ігравыя і каля 10 дакументальных фільмаў. Яго першай працай стаў фільм пра вызваленчую вайну «Noored kotkad» (Маладыя арлы, 1927).

Працаваў на субсідуемай дзяржавай кінастудыі «Eesti Kultuurfilm». У 1932 годзе з’ехаў у Фінляндыю, дзе зрабіў паспяховую кар’еру. Да 1939 года ён зняў там у якасці аператара 20 ігравых фільмаў. У 1942 годзе разам з фінскімі калегамі заснаваў кінасупольнасць «Фенна-Фільмі». Там ён з 1943 па 1944 год у якасці рэжысёра і прадзюсара зняў 6 ігравых фільмаў. Сярод іх «Salainen ase» (1943) і «Varjoja Kannaksella» (1943). Затым пераехаў у Швецыю, дзе ў 1945—1946 гадах працаваў аператарам. У 1947 годзе эміграваў у Бразілію. Там ён зняў фільм «Caraça, Porta do Céu» у 1950 годзе.

Знятыя ў Эстоніі фільмы Тэадора Лутса захоўваюцца ў Эстонскім кінаархіве. Жонка — Аксела Лутс.

Крыніцы

  1. а б Theodor Luts // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.