Тэатр Тамперэ

Тэатр Тамперэ
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Адрас Keskustori 2[1]
Архітэктар Каўна Каліа[d] і Ойва Каліа[d]
Сайт tampereenteatteri.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэатр Тамперэ (фінск.: Tampereen Teatteri) — адзін з двух буйных тэатраў у фінскім горадзе Тамперэ, разам з Рабочым тэатрам Тамперэ. Адна з найстарэйшых устаноў мастацтва Фінляндыі. З моманту заснавання працаваў як прафесійны тэатр.

Гісторыя

Яшчэ да афіцыйнага стварэння тэатра, у Тамперэ вялася актыўная праца ў падтрымку яго арганізацыі. У канцы XIX стагоддзі шырока абмяркоўвалася пытанне, што гораду неабходны будынак для тэатра. У 1891 годзе пачаўся збор ахвяраванняў для стварэння фонду для ажыццяўлення праекту. У 1903 годзе Каарле Халмэ, тэатральны дзеяч і акцёр, прадставіў свой план стварэння тэатра кіраўніцтву Фінскага Клуба Тамперэ.

Заснаваны тэатр быў у 1904 годзе. Першым дырэктарам Тэатра Тамперэ быў абраны Карле Халмэ, які адразу ж ангажыраваў у першую творчую трупу тэатра сямнаццаць прафесійных акцёраў.

Першы год дзейнасці Тэатра Тамперэ стаў рэкордным па колькасці прэм’ер — 24. Тэатр пачаў гастраляваць у сельскай мясцовасці, першыя гастролі адбыліся ўжо праз месяц пасля прэм’ернага спектакля на адкрыцці тэатра.

Спачатку ў тэатра не было ўласнага памяшкання, і яму даводзілася часта змяняць месцазнаходжанне. Уласны будынак узнік толькі ў 1912 годзе.

Цяпер тэатр Тамперэ знаходзіцца у цэнтры горада на Рынкавай плошчы, насупраць будынка муніцыпалітэта на беразе Тамеркоскі. Будынак выкананы ў стылі нацыянальнай рамантычнай архітэктуры. Другая лакацыя — Frenckell Hall — таксама знаходзіцца на беразе гарадскога канала ў старым цагляным будынку ў квартале Frenckell.

Крыніцы

  1. а б в Asemakaavojen rakennus- ja rakennekohtainen suojelu Праверана 20 жніўня 2020.