Тэльксіноэ (спадарожнік)
Тэльксіноэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард |
Дата адкрыцця | 9 лютага 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 20 453 754 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,2206 |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 15 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Тэльксіноэ (ад стар.-грэч.: Θελξινόη) — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLII.
Адкрыццё
Быў знойдзены ў 2004 годзе на фотаздымках, зробленых групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 9 лютага 2003 года і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 22. У сакавіку 2005 года спадарожнік атрымаў імя адной з муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Арбіта
Тэльксіноэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.162.000 км. за 628 дзён і 43 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2206. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 151,4 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр Тэльксіноэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца меркавана з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,5 m.
Крыніцы
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.