Уга Сільва
Уга Сільва | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 мая 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, мадэль, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1281229 |
hugosilvaweb.net (англ.) (ісп.) | |
![]() |
Рафаэль Уга Фернандэс Сільва (ісп.: Rafael Hugo Fernández Silva; нар. 10 мая 1977, Мадрыд) — іспанскі акцёр, вядомы дзякуючы ролям у фільмах і тэлесерыялах, як «Людзі Пака», «Секс, вечарынкі і хлусня», «Чалавек з пяску» і «Атрад Коста-дэль-Соль».
Біяграфія
Сільва нарадзіўся 10 траўня 1977 года ў Мадрыдзе, Іспанія. Спачатку працаваў электрыкам, але з дапамогай маці вырашыў стаць акцёрам, паступіўшы ў Каралеўскую вышэйшую школу драматычнага мастацтва. У 1998 годзе далучаецца да музычнага гурта Inordem, але ўжо ў наступным годзе выходзіць з яго.
Пасля ўдзелу ў іспанскай тэлеперадачы «Марсіянскія хронікі» звяртае на сябе ўвагу кінематаграфістаў і ў 2000 годзе атрымлівае ролю ў моладзевым тэлесерыяле «Al Salir de Clase».
У 2002—2004 гадах гуляе ў такіх фільмах і тэлесерыялах, як «Paco y Veva», «Reinas», «El comisario» і іншых. У 2005 годзе Сільва атрымаў ролю Лукаса Фернандэса ў тэлесерыяле «Людзі Пака», якая і прынесла акцёру шырокую вядомасць. З 2016 года грае ролю «Пачына» ў тэлесерыяле «Міністэрства часу».
Тры разы намінаваўся на прэмію Fotogramas de Plata як лепшы кінаакцёр — «Людзі Пака» (2007), «Чалавек з пяску» (2008), «Сэкс, вечарынкі і хлусня» (2010).
Фільмаграфія
- «Ведзьмы з Сугарамурдзі» (2013) — Хасэ