Украінскія сечавыя стральцы
Украінскія сечавыя стральцы | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1914—1918 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне |
![]() |
Уваходзіць у | Аўстра-Венгерская армія |
Тып | Легіён |
Колькасць | 7 тыс. асоб |
Марш | «Чырвоная каліна» |
Удзел у | Баі за гару Макіўка |
Украінскія сечавыя стральцы (укр.: Українські січові стрільці (УСС)) — украінскае нацыянальнае вайсковае фармаванне ў складзе аўстра-венгерскай арміі, сфармаванае з добраахвотнікаў, якія адгукнуліся на заклік Галоўнай Украінскай Рады 6 жніўня 1914 года і стаялі пад кіраўніцтвам Баявой управы ўкраінскіх сечавых стральцоў.
УСС былі першымі ўкраінскімі часткамі Аўстра-Венгрыі, адабранымі па нацыянальнай прыкмеце, і мелі вялікае значэнне для стварэння ваеннай тэрміналогіі, фальклору, песні і музыкі (аркестра УСС), а таксама ўкраінскай уніформы (мазепінкі).