Уладзімеж Цімашэвіч
Уладзімеж Цімашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Włodzimierz Cimoszewicz | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Квасьнеўскі | ||||||
Папярэднік | Юзаф Алексы | ||||||
Пераемнік | Ежы Бузек | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Алексы | ||||||
Пераемнік | Марак Юрак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1950 (74 гады) Варшава |
||||||
Дзеці | Томаш Цімашэвіч[d] | ||||||
Нацыянальнасць | Паляк | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | Беспартыйны | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Дзейнасць | палітыка[1], права[1] і міжнароднае права | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.
У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 1996—1997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (2001—2004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.
У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.
Сям’я
Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзіміжа Цімашэвіча[2]. У 1972 Уладзіміж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.
Крыніцы
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ «Biełorusskaja Dziełowaja Gazieta» — wywiad S. Bukczyna z Ministrem Spraw Zagranicznych RP Włodzimierzem Cimoszewiczem