Уладзімір Іосіфавіч Векслер
Уладзімір Іосіфавіч Векслер | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага (4 сакавіка) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1966[1][2] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q97317054? |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Yakov Umanskiy[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Іосіфавіч Векслер (19 лютага [4 сакавіка] 1907, Жытомір, Валынская губерня, Расійская імперыя — 22 верасня 1966, Масква, СССР) — савецкі фізік-эксперыментатар, прафесар. Заснавальнік паскаральнай тэхнікі ў СССР, стваральнік сінхрафазатрона АІЯД. Член-карэспандэнт АН СССР (1946), акадэмік АН СССР (1958), акадэмік-сакратар Аддзяленні ядзернай фізікі АН СССР (1963—1966). Лаўрэат Ленінскай прэміі і Сталінскай прэміі першай ступені.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і інжынера-электрыка Іосіфа Векслера. Маці Рэгіна Уладзіславаўна пасля смерці мужа ў 1915 годзе выйшла замуж за санітарнага ўрача Н. М. Швейцэра. Падлеткам Векслер збег з дому (не зжыўся з айчымам), бадзяўся і ўрэшце быў накіраваны сваім біялагічным бацькам Д. П. Штэрэнбергам[крыніца?] у Дзіцячы гарадок імя III Інтэрнацыянала, які курыраваў асабіста наркам асветы А. В. Луначарскі.
Пасля заканчэння школы паступіў на паркаленабіўную фабрыку вучнем манцёра ў электрамеханічнай майстэрні. У 1927 годзе кіраўніцтвам фабрыкі быў накіраваны на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава.
Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1931). З 1930 года працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, распрацоўваў метады рэгістрацыі рэнтгенаўскага выпраменьвання, абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1937 годзе паступіў у дактарантуру Фізічнага інстытута АН СССР (ФІАН), у 1940 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і працягваў працаваць у ФІАН, у тым ліку ў якасці намесніка дырэктара. Член УКП(б), партарг ФІАН.
У самым пачатку сваёй працы, працуючы на Эльбрусе і Паміры з касмічнымі прамянямі, Векслер адкрыў электронна-ядзерныя «ліўні».
У лютым — сакавіку 1944 года вынайшаў мікратрон і адкрыў прынцып аўтафазіроўкі, абгрунтаваўшы яго тэарэтычна (пры ўдзеле Я. Л. Фейнберга), а пасля пацвердзіўшы эксперыментальна. Паўтара года праз Эдвін Мак-Мілан нанова адкрыў прынцып аўтафазіроўкі. На аснове гэтага прынцыпу была створана цэлая серыя паскаральнікаў зараджаных часціц — фазатроны, сінхратроны, сінхрафазатроны.
Векслер неаднаразова высоўваўся на сушуканне Нобелеўскай прэміі, але так і не атрымаў яе.
У 1947 годзе пад кіраўніцтвам Векслера ў ФІАН быў пабудаваны першы савецкі сінхратрон.
У 1949 годзе Векслер удзельнічаў у падрыхтоўцы пуску першага савецкага пратоннага паскаральніка, які працаваў на прынцыпе аўтафазіроўкі ў Гідратэхнічнай лабараторыі (у 1956 годзе што ўвайшла ў склад Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у г. Дубна як Лабараторыя ядзерных праблем).
Першы дырэктар Лабараторыі высокіх энергій АІЯД і навуковы кіраўнік стварэння пратоннага паскаральніка на 10 ГэВ, пуск якога адбыўся ў 1957 годзе; на працягу трох з паловай гадоў дубненскі сінхрафазатрон заставаўся найбуйнейшым у свеце.
Сааўтар адкрыцця антысігма-мінус гіперона, зробленага на дубненскім сінхрафазатроне вялікім калектывам навуковых краін сацыялістычнай садружнасці ў 1960 годзе.
Усебакова вывучыў працэсы нараджэння дзіўных часціц, выкліканыя π-мезонамі.
Векслер прапанаваў прынцып кагерэнтнага паскарэння часціц. У 1956—1957 гадах заклаў асновы калектыўных метадаў паскарэння часціц і быў адным з піянераў метаду іх паскарэння з дапамогай плазмы.
Стварыў сваю навуковую школу ў вобласці фізікі паскаральнікаў.
У гонар Уладзіміра Векслера Расійская акадэмія навук заснавала навуковую Прэмію імя У. І. Векслера (1994).
У. І. Векслер — аўтар двух навуковых адкрыццяў, якія ўключаны ў Дзяржаўны рэестр адкрыццяў СССР: «Аўтафазіроўка ў цыклічных рэзанансных паскаральніках.» пад № 10 з прыярытэтам ад 1944 г. і «Антысігма-мінус-гіперон.» пад № 59 з прыярытэтам ад 1960 г.[4]
У гонар Векслера названы вуліцы ў Дубне, Жытоміры і ЦЭРНе (Спіс вуліц ЦЭРНа), завулак у Адэсе.
Узнагароды і прэміі
- 3 ордэны Леніна (10.06.1945; 1951; 1953)
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962)
- медалі
- Лаўрэат Ленінскай прэміі (1959), Сталінскай прэміі першай ступені (1951).
- Лаўрэат Прэміі Амерыканскага камітэта «Атам для свету» (1963)[5].
Сям’я
Першая жонка — Ніна Аляксандраўна Сідарава (1910—1961), гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук. Дачка — Кацярына Уладзіміраўна Сідарава (нар. 1932), біёлаг, доктар біялагічных навук.
Сын ад другога шлюбу — Міхаіл (нар. 1963).
Асноўныя працы
- Векслер В., Грошев Л., Добротин Н. Экспериментальные методы ядерной физики. — М.-Л.: Издательство Академии наук СССР, 1940. — 324 с.
- Векслер В., Грошев Л., Исаев Б. Ионизационные методы исследования излучений. — М.-Л.: Гос. изд-во техн.-теорет. лит., 1949. — 424 с.
- Ускорители атомных частиц. М., 1956.
- Вторичная эмиссия атомных частиц при бомбардировке металлов положительными ионами малых и средних энергий. — Ташкент: Фан, 1970. — 243 с.
Зноскі
- ↑ Векслер Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Wladimir Jossifowitsch Weksler // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Векслер Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Навуковыя адкрыцці Расіі.
- ↑ http://www1.jinr.ru/Books/veksler/76.pdf
Літаратура
- Рабинович М. С. Памяти В. И. Векслера // Успехи физических наук. 1967. Т. 91. Вып. 1.
- Храмов Ю. А. Векслер Владимир Иосифович // Физики : Биографический справочник (руск.) / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Наука, 1983. — С. 59. — 400 с. — 200 000 экз.
- Воспоминания о В. И. Векслере / сост. Марков М. А., Горбунов А. Н.. — М.: Наука, 1987. — 292 с.
- Владимир Иосифович Векслер — Дубна: ОИЯИ, 2003. — 407 с., 42 с. фото, ISBN 5-9530-0034-0
Спасылкі
- Уладзімір Іосіфавіч Векслер(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет».
- Профіль Владимира Иосифовича Векслера на афіцыйным сайце РАН