Улытаўская вобласць
Улытаўская вобласць | |||
---|---|---|---|
каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy | |||
|
|||
Краіна | Казахстан | ||
Статус | Вобласць | ||
Уваходзіць у | Цэнтральны Казахстан | ||
Уключае | 2 раёны і 3 гарады абласнога падпарадкавання | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Жэзказган | ||
Найбуйнейшыя гарады | Жэзказган, Сатпаеў, Каражал | ||
Дата ўтварэння | 8 чэрвеня 2022 | ||
Кіраўнік | Берык Абдыгаліўлы | ||
Афіцыйныя мовы | казахская | ||
Насельніцтва (2022) |
227,2 тыс. (1,85 %, 20-е месца) | ||
Шчыльнасць | 1,20 чал./км² (20-е месца) | ||
Канфесійны склад | мусульмане, хрысціяне | ||
Плошча |
188 936,61 км² (6,93 %, 5-е месца) |
||
Часавы пояс | UTC+6 | ||
Код ISO 3166-2 | KZ-62 | ||
Код аўтам. нумароў | 20 | ||
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (каз.) |
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Улытаўская вобласць (каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, утвораная 8 чэрвеня 2022 года[1]. Клімат рэзка кантынентальны і вельмі засушлівы. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Жэзказган.
Адміністрацыйны падзел
Нумар | Адміністрацыйная адзінка | Тэрыторыя км² | Насельніцтва тыс. чал. |
---|---|---|---|
1 | Жанааркінскі раён | 62 347,81 | 34,8 |
2 | Улытаўскі раён | 122 931,05 | 17,4 |
3 | Горад Жэзказган | 1 760,97 | 91,7 |
4 | Горад Каражал | 792,43 | 18,7 |
5 | Горад Сатпаеў | 1 104,35 | 69,6 |
УСЯГО | 188 936,61 | 227,2 |
Гісторыя
Вобласць была ўтворана 8 чэрвеня 2022 года[2] ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Казахстана, яе тэрыторыя істотна меншая за тую, што займала ранейшая Джэзказганская вобласць.
Горад Жэзказган зноў стане абласным цэнтрам. Стварэнне ў гэтым рэгіёне самастойнай вобласці — важнае рашэнне не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і духоўнага: Улытау, які знаходзіцца ў цэнтры нашага бязмежнага казахскага стэпу, займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Тут праходзілі вялікія сходы, дзе вырашаўся лёс краіны.— Касым-Жамарт Такаеў