Універсітэт імя І. Брока
Універсітэт імя І. Брока | |
---|---|
англ.: Brock University | |
Арыгінальная назва | англ.: Brock University |
Заснаваны | 1964 |
Студэнты | 17 453 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сент-Катарынс, Антарыа, Канада |
Сайт | brocku.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя І. Брока (англ.: Brock University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Катарынс у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт названы ў гонар генерал-маёра сэра Ісаака Брока, які адказваў за абарону Верхняй Канады ад ЗША падчас вайны Вялікабрытаніі і ЗША 1812-1814 гадоў. Гэта адзіны ўніверсітэт у Канадзе, які размешчаны на тэрыторыі біясфернага запаведніка ЮНЕСКА — у цэнтры Ніягарскага паўвострава.
Структура
- Факультэт прыкладных навук пра здароўе
- Факультэт адукацыі
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Школа бізнесу
- Школа выяўленчага і выканальніцкага мастацтва
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя І. Брока
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Перадпрагляд зносак
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.