Універсітэт імя Дж. Г. Кларка
Універсітэт імя Дж. Г. Кларка | |
---|---|
англ.: Clark University | |
Арыгінальная назва | англ.: Clark University |
Заснаваны | 1887 |
Студэнты | 3 405[1] і 3 236[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вустэр, Масачусетс, ЗША |
Сайт | clarku.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Дж. Г. Кларка (англ.: Clark University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вустэр у штаце Масачусетс, ЗША.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1887 годзе на ахвяраванні бізнесмена Джонаса Гілмана Кларка, універсітэт з'яўляецца адным з першых даследчых універсітэтаў у Злучаных Штатах. Першыя студэнты паступілі ў вучэльню ў 1902 годзе, а жанчыны ўпершыню былі залічаны ў 1942 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Ён быў сябрам-заснавальнікам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, але пакінуў яе ў 1999 годзе.
Акадэмічныя дэпартаменты
- Біялогія
- Хімія
- Камп'ютарныя навукі
- Эканоміка
- Адукацыя
- Англійская мова
- Геаграфія
- Гісторыя
- Мова, літаратура і культура
- Матэматыка
- Філасофія
- Фізіка
- Паліталогія
- Псіхалогія
- Сацыялогія
- Візуальнае і выканальніцкае мастацтва
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Дж. Г. Кларка
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы