Універсітэт імя Фрэнсіса Мэрыёна
Універсітэт імя Фрэнсіса Мэрыёна | |
---|---|
англ.: Francis Marion University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Francis Marion University |
Заснаваны | 1970 |
Студэнты | 4 148[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Флорэнс, Паўднёвая Караліна, ЗША |
Сайт | fmarion.edu |
![]() |
Універсітэт імя Фрэнсіса Мэрыёна (англ.: Francis Marion University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца каля горада Флорэнс у штаце Паўднёвая Караліна.
Агульная характарыстыка
Універсітэт названы ў гонар брыгаднага генерала вайны за незалежнасць ЗША Фрэнсіса Мэрыёна.
Кампус размешчаны на ўчастку зямлі плошчай 162 га, які быў першапачаткова ўласнасцю караля Англіі, а затым зроблены плантацыяй бавоўны сям'ёй Уолес за 10 км на ўсход ад горада Флорэнс. Кампус уключае ў сябе 40 га змешаных хваёва-лісцяных і нізавых лясоў, да якіх вядзе шэраг сцежак.
Структура
- Каледж вольных мастацтваў
- Школа бізнесу
- Школа навук аб здароўі
- Школа адукацыі
- Вячэрні каледж
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Фрэнсіса Мэрыёна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы