Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін | |
---|---|
Заснаваны | 1956 |
Студэнты | 18 000 |
Краіна | |
Сайт | usurt.ru |
Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін (руск.: Уральский государственный университет путей сообщения) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.
Гісторыя
Універсітэт быў створаны ў Свярдлоўску ў 1956 годзе як Уральскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на базе Свярдлоўскага чыгуначнага тэхнікума. Першы факультэт ва ўніверсітэце быў адкрыты ў 1957 годзе. У 1994 годзе ВНУ атрымала новую назву — Уральская дзяржаўная акадэмія шляхоў зносін. Аднак, ужо ў 1999 годзе акадэмія набыла сваю бягучую назву — Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін[1].
Структура
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя факультэты:
- будаўнічы
- кіравання працэсамі перавозак
- механічны
- эканомікі і кіравання
- электрамеханічны
- электратэхнічны
Таксама ў складзе ўніверсітэта маюцца два інстытуты, якія ажыццяўляюць навучанне па завочнай форме: Інстытут завочнай адукацыі і Інстытут дыстанцыйнай адукацыі. Універсітэт валодае структурнымі падраздзяленнямі ў гарадах: Чалябінск, Перм, Курган, Цюмень, Ніжні Тагіл і Златавуст[2].
Зноскі
- ↑ Гісторыя УрДУШЗ Архівавана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Агульная інфармацыя аб прыёме ў УрДУШЗ Архівавана 6 жніўня 2020.