Усагорск
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Усагорск (руск.: Усого́рск) — пасёлак гарадскога тыпу ва Удорскім раёне Рэспублікі Комі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча Усагорск. Насельніцтва складае 5181 чал. (2017) — найбуйнейшы населены пункт раёна. Размешчаны на захадзе рэспублікі, у месцы ўпадзення ракі Ус у Мязень.
На процілеглым ад пасёлка беразе Мязені вышэй па цячэнні (за 11 км на ўсход) размешчана сяло Кослан. У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Каслан, канцавая на лініі ад станцыі Селэгвож (размешчана на лініі Мікунь — Благоева).