Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя
Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя | |
---|---|
ADAV | |
Дата заснавання | 1863 |
Дата роспуску | 1875 |
Тып | прафсаюз |
Колькасць удзельнікаў | каля 15 000 |
Лідар | Фердынанд Ласаль |
Цэнтр | Германская імперыя |
Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя (УНРА) або Усеагульны нямецкі рабочы саюз (ням.: Allgemeiner Deutscher Arbeiterverein (ADAV)) — першая рабочая арганізацыя ў Германіі, заснаваная ў 1863 годзе Фердынандам Ласалем у Лейпцыгу.
Ідэалогія Усеагульнай нямецкай рабочай асацыяцыі засноўвалася на тэорыі Ласаля, паводле якой вызваленне працоўных магло быць дасягнута толькі шляхам стварэння рабочых вытворчых аб’яднанняў з дапамогай дзяржавы. Таму ласальянцы дапускалі супрацоўніцтва з германскай дзяржавай (нават у манархічнай форме) супраць буржуазіі. Ласальянцы таксама падтрымалі аб’яднанне Германіі Бісмаркам.
У 1875 годзе прафсаюз аб’яднаўся з Сацыял-дэмакратычнай рабочая партыяй у Сацыялістычную рабочую партыю Германіі.
Літаратура
- Mehring, Franz: Geschichte der deutschen Sozialdemokratie. Zweiter Teil: Von Lassalles 'Offenem Antwortschreiben' bis zum Erfurter Programm. 1863 bis 1891. Berlin, Dietz Verlag, 1960.
- Engelmann, Bernt: Vorwärts und nicht vergessen. Vom verfolgten Geheimbund zur Kanzlerpartei. Wege und Irrwege der deutschen Sozialdemokratie. München, 1984. ISBN 3-442-08953-0
- Grebing, Helga: Geschichte der deutschen Arbeiterbewegung. München, 1966.
- Lehnert, Detlef: Sozialdemokratie. Zwischen Protestbewegung und Regierungspartei 1848—1983. Frankfurt, 1983. ISBN 3-518-11248-1
- Schröder, Wolfgang: Leipzig — die Wiege der deutschen Arbeiterbewegung. Wurzeln und Werden des Arbeiterbildungsvereins 1848/49 bis 1878/81. Berlin, Karl Dietz Verlag, 2010. ISBN 978-3-320-02214-3
- Zwahr, Hartmut: Zur Konstituierung des Proletariats als Klasse. Strukturuntersuchung über das Leipziger Proletariat während der industriellen Revolution. München, 1981. ISBN 3-406-08410-9