Усходняя Карэлія
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/East_and_West_Karelias.png/220px-East_and_West_Karelias.png)
Усходняя Карэлія (карэл.: Idä-Karjala, руск.: Восточная Карелия) — частка Карэліі, якая пасля заключэння Сталбоўскага міру ў 1617 годзе засталася за Расіяй і праваслаўнай царквой. Іншая, заходняя частка Карэліі, засталася за Швецыяй і лютэранскай царквой Швецыі і называлася Шведскай Карэліяй, а пасля 1808 года — Фінскай Карэліяй. У наш час Усходняя Карэлія складае цэнтральную частку Рэспублікі Карэлія.
Тэрыторыя рэгіёна абмежавана на поўдні ракой Свір, а на ўсходзе Анежскім возерам (выключаючы Заанежскі паўвостраў), Выгвозерам і Белым морам.
Усходняя Карэлія гістарычна падзелена на:
- Беламорскую Карэлію, якая заселена выхадцамі з Паўночнай і Прыладажскай Карэлій, які размаўляюць, як і цвярскія карэлы, на дыялекце, які называецца ўласна карэльскім.
- Аланецкую Карэлію, дзе распаўсюджаны лівікоўскі дыялект, які зведаў вялікі ўплыў вепскай мовы.
- Анежскую Карэлію, дзе распаўсюджана людзікоўская мова, пераходная паміж карэльскай і вепскай мовамі.
Лівікаў больш за палову ад колькасці ўсходніх карэлаў, беламорцаў — каля траціны, людзікаў — трохі больш за адну дзясятую.
Крыніцы
Спасылкі
- «После столетий рассеяния карелы переживают период культурного подъема» Архівавана 13 мая 2015. Эксперт, Северо-Запад #4 (33), 5 марта 2001