Усходняя Усіма
|
Усходняя Усіма (фінск.: Itä-Uusimaa) — колішняя правінцыя на поўдні Фінляндыі, уваходзіла ў склад ляні Паўднёвая Фінляндыя (фінск.: Etelä-Suomen). 1 студзеня 2011 года рашэннем урада Фінляндыі правінцыя была ўключана ў склад правінцыі Усіма.[1] Насельніцтва — 94 353 чал. (2010), плошча — 2 762.84 км², была адной з самых маленькіх 17-е месца з 20 правінцый і аўтаноміі. Адміністрацыйным цэнтрам быў муніцыпалітэт Порва. Шведская назва "Östra Nyland".
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Раён Порва:
- Аскала (Askola)
- Мюрскюля (Myrskylä)
- Пукіла (Pukkila)
- Порва (Porvoo, Borgå)
Раён Ловійса:
- Лапін'ярві (Lapinjärvi, Lappträsk)
- Ловійса (Loviisa, Lovisa)
Зноскі
- ↑ Valtioneuvosto päätti Uudenmaan ja Itä-Uudenmaan maakuntien yhdistämisestä (фін.)(недаступная спасылка) (22 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 20 студзеня 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходняя Усіма
- ita-uusimaa.fi — Афіцыйны сайт