Усць-Карск (руск.: Усть-Карск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Срэценскім раёне Забайкальскага краяРасіі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт гарадскога паселішча «Усць-Карскае».
Насельніцтва — 1591 чал. (2021).
Геаграфія
Размешчаны на левым беразе Шылкі, паблізу вусця ракі Кара, за 90 км на паўночны ўсход ад Срэценска (123 км па аўтадарогах), за 370 км на ўсход ад Чыты і за 70 км на паўднёвы ўсход ад Урума (чыгуначная станцыя на лініі Чыта — Скавародзіна).
Ад пасёлка ўверх па Кары адыходзіць аўтадарога да Урума (выходзіць да аўтатрасы «Амур» паблізу Урума), паблізу Усць-Карска ад яе адыходзіць дарога, якая праходзіць па Шылкінскім хрыбце да Срэценска.