Усі Класік 2010 (снукер)
Усі Класік 2010 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 3 — 6 чэрвеня 2010 |
Арэна | Wuxi City Sports Park Stadium |
Горад | Усі |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £55,000 |
Прызавыя пераможцы | £20,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Ален |
Фінал | |
Пераможца | Шон Мёрфі |
Фіналіст | Дзін Цзюньхуэй |
Лік | 9:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 12 |
Колькасць матчаў | 11 |
Найвышэйшая серыя | 134 (Марка Фу) |
←2009 ● Усі Класік ● 2011→ |
Усі Класік 2010 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 6 чэрвеня 2010 года ў Wuxi City Sports Park Stadium, у горадзе Усі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Усі Класік, які быў заснаваны ў 2008 годзе пад назвай Цзянсу Класік. Прызавы фонд турніру склаў £55,000, з якіх £20,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі.