Уільям Шэперд
Уільям Мак-Майкл Шэперд | |
---|---|
William McMichael Shepherd | |
Краіна: | ЗША |
Спецыяльнасць: | астранаўт |
Воінскае званне: | капітан 1-га рангу[d] |
Экспедыцыі: | STS-27, STS-41, STS-52, Саюз ТМ-31, МКС-1, STS-102 |
Час у космасе: | 159д 07г 49х |
Дата нараджэння: | 26 ліпеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння: | Оўк-Рыдж, ЗША |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Мак-Майкл Шэперд (анг.: William McMichael Shepherd; нар. 26 ліпеня 1949, Оўк-Рыдж, ЗША) — амерыканскі астранаўт. Узначальваў місію МКС-1, за што атрымаў касмічны медаль пашаны.
Праца ў NASA
У 1984 годзе быў адабраны ў лік астранаўтаў NASA, з-за немалаважнай дзейнасці ў выратавальнай аперацыі пасля катастрофы шатла Чэленджэр. Пасля адбору займаўся ажыццяўленнем праграм: STS-27 (1988), STS-41 (1990) і STS-52 (1992). У 1993 годзе займаўся наладкай кіравання МКС. З 31 кастрычніка 2000 года па 21 сакавіка 2001, ён і расійскія касманаўты, Юрый Гідзенка і Сяргей Крыкалёў, удзельнічалі ў місіі МКС-1 - першай місіі на МКС.
Падчас гэтай місіі ён правёў у космасе больш за 140 дзён і сустрэў на арбіце 21 стагоддзе.
Усяго здзейсніў 4 палёты:
- З 2 па 6 снежня 1988 года - спецыяліст палёту шатла Atlantis STS-27
- З 6 па 10 кастрычніка 1990 года - спецыяліст палёту шатла Discovery STS-41
- З 22 кастрычніка па 1 лістапада 1992 - спецыяліст палёту шатла Columbia STS-52
- З 31 кастрычніка 2000 па 21 сакавіка 2001 года - камандзір экіпажа 1-й асноўны экспедыцыі МКС.
Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.