Федэрыка Бальдзарэці

Футбол
Федэрыка Бальдзарэці
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 снежня 1981(1981-12-06)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1987—1998 Сцяг Італіі Тарына
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2005 Сцяг Італіі Тарына 94 (2)
1999—2001   Сцяг Італіі Варэзэ 44 (0)
2001—2002   Сцяг Італіі Сіена 16 (0)
2005—2007 Сцяг Італіі Ювентус 57 (2)
2007—2008 Сцяг Італіі Фіярэнціна 6 (0)
2008—2012 Сцяг Італіі Палерма 127 (3)
2012—2015 Сцяг Італіі Рома 39 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2002 Сцяг Італіі Італія (да 20) 23 (1)
2002 Сцяг Італіі Італія (да 21) 4 (0)
2010—2013 Сцяг Італіі Італія 16 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Міжземнаморскія гульні
Срэбра Туніс 2001 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрыка Бальдзарэці (італ.: Federico Balzaretti; 6 снежня 1981 года, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2010—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Завяршыў кар’еру ў жніўні 2015 года.

Кар’ера

«Тарына»

Федэрыка Бальдзарэці з’яўляецца выхаванцам клуба «Тарына», ў школу якога ён прыйшоў ва ўзросце шасці гадоў. У сезоне 1998/99 ён выклікаўся ў асноўны склад каманды, але ў ім не дэбютаваў. У 1999 годзе Бальдзарэці быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Варэзэ», дзе правёў два гады. Затым ён гуляў за «Сіену», у складзе якой дэбютаваў у Серыі B.

У 2002 годзе Бальдзарэці вярнуўся ў «Тарына», у складзе якога дэбютаваў 14 верасня 2002 года ў гульні чэмпіянату Італіі супраць «Інтэра». Разам з «Тарына» Бальдзарэці вылецеў у Серыю B, але застаўся ў камандзе, дзе паступова станавіўся ключавай асобай[3]. У сезоне 2004/05 «Тарына» зноў выйшаў у Серыю A. Аднак клуб быў абвешчаны банкрутам, і 9 жніўня 2005 года ўсе ігракі каманды сталі свабоднымі агентамі[4].

«Ювентус»

Пасля сыходу з «Тарына» Федэрыка падпісаў кантракт з «Ювентусам» для таго, каб не перавозіць цяжарную жонку, Лукрэцыю, з горада[5]. Тыфозі «Тарына» ўспрынялі пераход, як здраду, тым больш Бальдзарэці раней кляўся ў любові да клуба[6]. Заўзятары, у сустрэчах, дзе яго каманда сустракалася з «Тарына», асвіствалі Федэрыка[7]. Бальдзарэці заваяваў месца ў аснове «Ювентуса», які стаў чэмпіёнам краіны ў 2006 годзе. Аднак улетку таго ж года, клуб быў абвінавачаны з-за скандалу Кальчаполі, пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу і адпраўлены ў Серыю B. Федэрыка прыняў рашэнне застацца ў камандзе, і ў матчы другога італьянскага дывізіёна забіў свой першы гол у складзе клуба, паразіўшы браму «Кратонэ».

«Фіярэнціна»

20 чэрвеня 2007 года Бальдзарэці быў набыты «Фіярэнцінай», якая заплаціла за трансфер абаронцы 3,8 млн еўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. За «Фіярэнціну» ігрок правёў толькі палову сезону, згуляўшы ў 11 матчах.

«Палерма»

25 студзеня 2008 года Бальдзарэці перайшоў у «Палерма» за 3,8 млн еўра. Кантракт быў падпісаны да 2011 года[8]. У клубе Бальдзарэці ўзяў 42 нумар, у гонар бацькі, які нарадзіўся ў 1942 годзе[9]. Ён дэбютаваў у складзе «разанера» 2 лютага 2008 года ў гульні супраць «Ліворна» (1:0). Федэрыка хутка стаў іграком асновы[10], правёўшы ў першыя два сезоны амаль усе гульні. 18 кастрычніка 2009 года Бальдзарэці забіў першы мяч за клуб, зноў у гульні супраць «Ліворна». 6 снежня 2009 года, у дзень свайго нараджэння, Бальдзарэці згуляў 100 матч у Серыі А. 11 студзеня 2010 года ігрок падоўжыў кантракт з камандай да 2013 года[11].

«Рома»

1 жніўня 2012 года Бальдзарэці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 года. Сума трансферу склала 4,5 млн еўра[12]. У жніўні 2015 года ў сувязі з траўмай прыняў рашэнне завяршыць кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі пад кіраўніцтвам трэнера Чэзарэ Прандэлі 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Крыніцы

  1. Federico Balzaretti // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Federico Balzaretti // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Balzaretti, questa è una settimana da ricordarе. gazzetta.it
  4. Il pallone racconta: Federico Balzaretti. ilpalloneracconta
  5. Balzaretti: «Io resto del Toro». aol.it
  6. Juve, la carica dei piemontesi Архівавана 5 верасня 2009.. repubblica.it
  7. Balzaretti rassegnato «Mi copriranno di fischi» Архівавана 3 жніўня 2012.. lastampa.it
  8. Acquistato Balzaretti Архівавана 4 красавіка 2008.. ilpalermocalcio.it
  9. Balzaretti: «Il 42? Scelto per mio papà»(недаступная спасылка). stadionews.it
  10. Palermo, l'importanza dei giocatori chiave. tuttopalermo.net
  11. Balzaretti rinnova fino al 2013(недаступная спасылка). ilpalermocalcio.it
  12. «Рома» подтвердила трансфер защитника «Палермо» Бальцаретти. championat.com

Спасылкі